Гурт Крамбамбуля на чале з легендарным нязменным лідэрам Лявонам Вольскім цягам апошняга часу аднавіў сваю дзейнасць на тэрыторыі Радзімы. Яны ўсё часцей радуюць публіку сваімі выступамі, а прыхільнікам іх творчасці больш не варта чакаць бас-тура ў Вільню на іх чарговы канцэрт. Дарэчы, MuseCube наведаў выступы гурта сёлета 4 разы, за што вельмі ўдзячны музыкам. Але год крочыць да свайго завяршэння, і раптоўна, неспадзявана, Крамбамбуля вырашылі зладзіць калядны канцэрт для сваіх прыхільнікаў, каб адзначыць разам надыходзячыя святы. Аб тым, як гэта было, чытайце ў нашай справаздачы.

Распачаўся канцэрт з невялікай затрымкай, але, бадай, так было і лепш – шмат прыхільнікаў таксама спазняліся, нязвыклыя да адсутнасці пераходу ля ГЦ «Замак».

Першай кампазіцыяй ад «партызанаў» стала душэўная «Люблю». Далей – «Хочаш піва», «Абсэнт» і шэраг іншых, любімых шмат гадоў песень.

Увесь канцэрт быў падзелены на два адзяленні з антрактам – першае было прасякнута настальгіяй і душэўнасцю, другое – моцнымі рыфамі і неверагоднай энергетыкай. Музыкі былі апранутыя ў цішоткі з надпісам «Хто з намі, той герой».

Напрыканцы першага адзялення лепшыя з прыхільнікаў гурта былі ўзнагароджаны адмысловымі дыпломамі і ардэнамі – ордэнам «Зялёнага дуба», ордэнам «Дзеда Талаша», «За вашу і нашу свабоду» і ордэнам «Міколкі-паравоза». Пра апошнюю ўзнагароду крыху распавядзем: дзевяцігадовы сын журналіста Васіля Сямашкі Цімафей быў узнагароджаны за тое, што не выгнаў на вуліцу кошку, на якую ў хлопчыка з’явілася алергія, і сваім прыкладам паказаў, што любімым не здраджваюць.

Другое аддзяленне распачалося па-сапраўднаму святочным настроем – музыкі выйшлі на сцэну ў касцюмах дзедаў марозаў, з бародамі і адразу ўчынілі калядны драйв. У другім адзяленні мы пачулі наймацнейшыя песні гурта – І «То ня дудка», і неўміручыя «Тры чарапахі», і, канешне, «Госці».

Асобна варта адзначыць запрошаных музыкаў, якія дадалі яшчэ больш фарбаў у гэтае свята. Раптоўна на сцэну выскачыў лідар Дай дарогу! Юры Стыльскі, зрабіў спробу кідануць у залу чаравік, завёў натоўп, пагразіў усім пальцам і так жа сама раптоўна знік за кулісамі.

Дай дарогуПятро Клюеў дадаў яшчэ больш энергетыкі ў пануючую атмасферу, а Аляксандр Дзянісаў выйшаў на сцэну ў вобразе пірата з бутэлькай рому.

Прыхільнікам Крамбамбулі вядома, што амаль на кожным канцэрце сэкс-сімвал беларускага року, спартсмен і прыгажун Павел Аракелян у пэўны момант агаляе торс. Гэтым разам нецярплівыя фанаткі вырашылі падагнаць саксафаніста і разгарнулі вялізную расцяжку з заклікам «Паша, распранайся!». І ён, канешне, не адмовіўся.

Апошняй песняй праграмы сталі «Госці», якую ўся зала спявала хорам разам з Лявонам «для замацавання». Але быў і выхад на біс – усе запрошаныя музыкі і узнагароджаныя прыхільнікі выйшлі разам з «Крамбамбуляй» на сцэну, па ўсёй зале луналі БЧБ сцягі, а сцены калаціліся ад гучнага і дружнага напаміну аб тым, што «сюрпрызаў ня будзе».
*********************************************************************************************************************
Группа Крамбамбуля во главе с легендарным бессменным лидером Лявоном Вольским в недавно возобновила свою деятельность на территории Родины. Они все чаще радуют публику своими выступлениями, а поклонникам их творчества больше не стоит ждать бас-тура в Вильнюс на их очередной концерт. Кстати, MuseCube посетил выступления группы в этом году 4 раза, за что очень благодарен музыкантам. Но год шагает к своему завершению, и внезапно, нечаянно, Крамбамбуля решили устроить рождественский концерт для своих поклонников, чтобы отметить наступающие праздники. О том, как это было, читайте в нашем отчете.

Начался концерт с небольшой задержкой, но, пожалуй, так было и лучше – много поклонников также опаздывали, непривыкшие к отсутствию перехода у ТЦ «Замок».

Первой композицией от «партизан» стала душевная «Люблю». Дальше – «Хочешь пива», «Абсент» и ряд других, любимых много лет песен.Крамбамбуля

Весь концерт был разделен на два отделения с антрактом – первое было проникнуто ностальгией и душевностью, второе – сильными рифами и невероятной энергетикой. Музыканты были одеты в футболки с надписью «Кто с нами, тот герой».

В конце первого отделения лучшие из поклонников группы были награждены специальными дипломами и орденами – орденом «Зеленого дуба», орденом «Деда Талаша», «За вашу и нашу свободу» и орденом «Миколки-паровоза». Про последнюю награду немного расскажем: девятилетний сын журналиста Василия Семашко Тимофей был награжден за то, что не выгнал на улицу кошку, на которую у мальчика появилась аллергия, и своим примером показал, что любимых не предают.

Второе отделение началось по-настоящему праздничным настроением – музыканты вышли на сцену в костюмах дедов морозов, с бородами и сразу устроили рождественский драйв. Во втором отделении мы услышали сильнейшие песни группы – И «То ня дудка», и бессмертные «Три черепахи», и, конечно, «Гости».

Отдельно стоит отметить приглашенных музыкантов, которые добавили еще больше красок в этот праздник. Внезапно на сцену выскочил лидер Дай дарогу! Юрий Стыльский, сделал попытку кинуть в зал ботинок, завел толпу, погрозил всем пальцем и так же внезапно исчез за кулисами.

Петр Клюев добавил еще больше энергетики в господствующую атмосферу, а Александр Денисов вышел на сцену в образе пирата с бутылкой рома.

Поклонникам Крамбамбули известно, что почти на каждом концерте секс-символ белорусского рока, спортсмен и красавец Павел Аракелян в определенный момент обнажает торс. На этот раз нетерпеливые фанатки решили подогнать саксофониста и развернули огромную растяжку с призывом «Паша, раздевайся!». И он, конечно, не отказался.

Последней песней программы стали «Гости», которую весь зал пел хором вместе с Лявоном «для закрепления». Но был и выход на бис – все приглашенные музыканты и награжденные поклонники вышли вместе с «Крамбамбулей» на сцену, по всему залу развевались БЧБ флаги, а стены дрожали от громкого и дружного напоминания о том, что «сюрпризов не будет».

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Please enter your name here

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.