Martin S. ЕР «Не забыць памылкі ніколі»

Выйшаў у свет новы ЕР гурта Martin S. «Не забыць памылкі ніколі».

 Martin S. — Пасля выпуску дастаткова ўдалага альбома мы крыху расслабіліся і неяк па накатной ішлі пэўны час. Нас запрашалі актыўна на іпрэзы і ў Беларусі і за яе межамі, таму на фоне гэтай лёгкай эйфарыі мы неяк перасталі займацца творчасцю. Яно і зразумела, бо за шчыльнасцю тых падзей і эмоцый цяжка ўзяць сябе ў рукі. Акрамя таго наспеў час зразумець куды рухацца далей, у якім кірунку працаваць. Яшчэ падчас дэбютніка мы казалі, што дэбютнік — гэта сборнік песень за пэўны час нашага існавання. І вось настае новы час і трэба рухацца далей. Так амаль год мы бамбілі выступы, але не рабілі ніякіх рэлізаў. Пад ціскам гэтага рытму нават не вытрымаў наш басіст і пакінуў гурт. Восенню мы выдалі сінгл «Хуткія» суместна з Ксеніяй Жук (гурт NAVI, раней Sonika), і зразумелі, якуя прагу адчуваем да напісання новых песень. Таму кінуліся выплёсківаць свае эмоцыі на паперу ды ў ноты. Мы шмат працавалі апошнім часам — і вось вынік: ЕР «Не забыць памылкі ніколі«.

«Не забыць памылкі ніколі» — гэта цэльная гісторыя с суцэльным сюжэтам. Тут ёсць і завязка, і кульмінацыя, і развязка. Гэта, так бы мовіць, адзіны твор. Не дарма мы аб’ядналі ўсе тры песні ў адну. Лірычны герой пражывае поўнае жыццё, ад шчаслівага безклопатнага пачатка стасункаў праз церніі памылак і няладных учынкаў да разумення няўцешнасці кахання. Здаецца песні, што ўвайшлі ў рэліз, розныя па настрою, але ж яны так гармануюць адна з адной, што не аб’яднаць іх было б памылкай.

Мы шмат часу надалі гуку. Martin S. — гурт які мусіць ніколі не спыніцца ў сваім пошуку. Мы шукаем сябе, свой стыль, свой гук. Працуючы над рэлізам мы хацелі каб з аднаго боку слухач адчуў пэўную лёгкась, а з іншага боку, тая моц, што зыходзіць ад трэкаў, не давала б яму засяродзіцца на гэтай лёгкаці і прымушала пастукваць у такт. Здаецца ў нас гэта атрымалася. За што асобнае дзякуй хочацца сказаць Зміцеру Галадко і ягонай студыі «fOrZ», дзе і праводзілася ўся праца над ЕР.

Зараз у нас столькі ідэй і думак, што галава проста рвецца на кавалкі. 03 сакавіка а 19.30 ў клубе «Піраты» па пр. Партызанскі, 6а адбудзецца вялікі наш сольны канцэрт, дзе мы, па-першае, адзначым 2 гады сваёй дзейнасці, а па-другое, і зробім клубную прэзентацыю гэтагао рэліза.

Квіткі можна набыць па тэл. +375291138332 альбо +375292406813 (http://vk.com/martinsday).

А пасля адразу рынемся выплёскваць назапашаны творчы патанцыял. Бо кожнаму ёсць што сказаць.

Паслухаць і спампаваць рэліз можна на афіцыйным сайце гурта


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.