Віталь Варанко заспяваў на беларускай мове (прэм’ера песні)

от автора

в

Пераможца конкурсу «Заспявай.BY» Віталь Варанко прэзентуе сінгл «Вяртайся», запісаны з вядомым украінскім саўндпрадусарам Уладам Яруном. Канцэртная прэзентацыя сінгла адбудзецца ў гэтую нядзелю, 27 ліпеня.

Віталь Варанко Віталь Варанко мае 22 гады, ён вучыцца на чацьвёртым курсе Беларускай акадэміі музыкі. У яго актыве фінал тэлеконкурсу «Акадэмія талентаў» (Беларусь), а таксама яскравы выступ на тэлешоў «The Voice Of Poland» (Польшча), але ён няспынна шукае шляхі для самаўдасканалення і творчай рэалізацыі. Менавіта таму ён вырашыў паўдзельнічаць у конкурсе «Заспявай.BY».

– Не падумайце, што ў мяне галава закруцілася ад таго польскага тэлешоў. Наадварот я стаў працаваць яшчэ болей, бо лічу, што яшчэ зусім нічога не дасягнуў. Не маю ані альбому, ані кліпу. Мне вельмi спадабалася iдэя самаго конкурсу – напісаць песню на верш сучаснага беларускага паэта. Бо я сам люблю беларускую мову, але не магу пісаць на ёй песні. Па выніку магу сказаць, што конкурс «Заспявай» даў магчымасць праявiць сябе i папрацаваць з прафэсыяналамi, а таксама асабiста для мяне паразмаўляць i паспяваць на беларускай мове.

Прэм’ера песні:

Конкурс, які зладзілі партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртанне» пры падтрымцы Tut.by, меў на мэце пошук цікавых маладых выканаўцаў (да 25 год). Удзельнікам трэба было напісаць песню на словы сучаснага беларускага паэта. Шорт-ліст абірала журы на чале з Алегам Хаменкам (Палац), пераможцу – вядомы украінскі гукарэжысёр і саўндпрадусар Улад Ярун (Океан Ельзи, Ляпіс Трубяцкі).

Віталь Варанко на The Voice Of Poland (2014):


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.