Iver & Martin S.— Мяне вельмі захапляе касмічная тэма. Космас – гэта нешта настолькі вялікае, што ляжыць за межамі нашага разумення. Таму ён мяне не толькі захапляе але і натхняе. Магчыма таму мой дэбютны ЕР і называўся “Касмічны вібрацыі” – дзеліцца Ілля Басько. – Працуючы над новым матэр’ялам, я так сама спрабую стварыць касмічную атмасферу. Першапачаткова я планаваў рабіць толькі інструментальныя кампазіцыі. Але напісаўшы “Пампею”, я зразумеў, што чагосьці не хапае. Так я вырашыў, што для завяршэння капазіцыі патрэбны тэкст і вакал. Зразумела, што далёка я хадзіць не стаў і прапанаваў прыняць удзел вакалісту свайго асноўнага праэкту Martin S.Уладзіміру Боське. Той з радасцю ўспрыняў маю прапанову, і ўжо ў хуткім часе мы мелі на руках гатовы варыянт, і засталося толькі запісаць вакал. Я не вельмі люблю распісваць сэнс песні і г.д., бо я с большай трапёткасцю стаўлюся да таго посмака, што застаецца пасля праслухоўвання. І мне здаецца, што ў слухача застаецца менавіта той посмак, што я і хацеў выклікаць. Гэта нерэальны сум такой велічні, што супаставіць яго можна толькіз нерэальной глыбінёй космасу. Космас усім у душы.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Please enter your name here

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.